Адстаўка Аляксея Кудрына негатыўна паўплывае на эканоміку Расіі?

Некаторыя эксперты таксама робяць выснову, што скандал са звальненнем Аляксея Кудрына крыху парушыў сцэнар расійскіх уладаў па плаўнай перадачы прэзідэнцкай пасады ў рукі прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна, перадае ВВС.

Нагадаем, што ў мінулую нядзелю ў Вашынгтоне Кудрын заявіў, што не будзе працаваць ва ўрадзе Дзмітрыя Мядзведзева, дзеючага расійскага прэзідэнта. Мядзведзеў назваў такія выказванні непрыстойнымі. Пасля таго, як Кудрын не захацеў адмовіцца ад гэтых слоў, яго адправілі ў адстаўку.