Адвакаты Саннікава за два тыдні напісалі 14 скаргаў на ахову палітвязня
Яны скардзяцца на тое, што іх не дапускаюць да падабароннага ў калоніі "Віцьба-3".
8 снежня адваката чарговы раз не пусцілі да Андрэя Саннікава. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго жонка Ірына Халіп. Па яе словах кіраўніцтва калоніі спасылаецца на нейкую праверку, пачатую пасля яе скаргі на нядопуск адваката.
Халіп паведаміла, што яна падала скаргу ў Генпракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў дэпртамента выканання пакаранняў, які не пускаюць адваката да яе мужа. Халіп патрабуе, каб на вінаватых пачалі крымінальную справу.
Нагадаем, што адвакаты не могуць пабачыцца з Саннікавым амаль месяц.