Неўязныя назіральнікі ПА АБСЕ — Эмануэліс Зінгерыс і Марылуіза Бек
Эмануэліс Зінгерыс — кіраўнік Камітэта па замежных справах сейма Літвы.
Пра тое, што менавіта яму не далі беларускую візу, паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на інфармаваную крыніцу. Акрамя Зінгерыса, літоўскі сейм дэлегаваў у якасці назіральнікаў яшчэ двух парламентароў — Мантаса Адаменаса і Эгідыюса Клумбіса.
Зінгерыс вядомы як крытык афіцыйнага Мінска. Ён неаднаразова заяўляў пра неабходнасць зрабіць больш жорсткімі санкцыі Еўрасаюза супраць беларускага кіраўніцтва.
Нагадаем, што візы не атрымалі два сябры назіральніцкай місіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Як інфармуе БелаПАН, візу таксама не атрымала дэпутатка Бундэстагу Марылуіза Бек. Яна таксама вядомая пастаяннай крытыкай беларускіх уладаў.
Фота — www.lrytas.lt