“Адзіная Расія” не набірае канстытуцыйную большасць на выбарах
Расійскі ЦВК апрацаваў 95% бюлетэняў для галасавання. Праўладная “Адзіная Расія” набірае 49,67% галасоў.
У параўнанні з дадзенымі па 90% бюлетэняў, яна нават крыху страчвае. У КПРФ пакуль 19,13%, у “Справядлівай Расіі” — 13,18%, у ЛДПР — 11,66%, перадае РИА Новости. Яшчэ тры партыі, якія ўдзельнічалі ў выбарах у Дзярждуму, набралі меней за 7% галасоў, таму месцаў у парламенце не атрымаюць. Гэта “Яблоко”, “Патрыёты Расіі” і “Правая справа”.