Адзіны выжылы ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем даў паказанні

Як паведамляе партал Life News, размова доўжылася каля гадзіны. Падрабязнасці гэтай размовы не разгалошваюцца. Вядома толькі, што прадстаўнікоў следства да Сізова пакуль не пускалі.

Стан бортінжынера, адзінага выжылага ў катастрофе, на сёння ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасці. Аляксандра Сізова могуць выпісаць ужо праз два тыдні.

Самалёт Як-42, на борце якога знаходзілася хакейная каманда “Лакаматыў”, разбіўся 7 верасня. Загінула 44 чалавекі, у тым ліку трое беларусаў — Руслан Салей, Сяргей Астапчук і Мікалай Крываносаў.