Афіцыйны Гродна хоча атрымаць фінансаванне ад Еўрапейскага саюза
Адбылося гэта ў палацы Браніцкіх у Беластоку.
14 студзеня бурмістр польскага горада Хорошч і намеснік кіраўніка Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Ірына Сенчанкава падпісалі пагадненне аб партнёрстве двух гарадоў.
Як паведамляе Kurier Poranny дамова была падпісана, каб абодва гарады мелі магчымасць атрымаць фінансавыя сродкі ад Еўрапейскага Саюза.
Плануецца, што супрацоўніцтва паміж гарадамі будзе адбывацца ў сферы культурнага абмену, развіцця адукацыі, дзелавога супрацоўніцтва і стварэння міжнародных фірмаў.