Агент Брэсана: няма гарантыі, што да канца сезона ён застанецца ў БАТЭ

Нібыта, за яго прапануюць 2 мільёны еўра. Агент Рэнана Брэсана кажа, што на яго яшчэ ніхто не выходзіў з такімі прапановамі. Таму ён расцэньвае магчымасць пераходу гульца ў "Краснадар" як чарговыя чуткі. Разам з тым, Ісаеў лічыць, што Брэсан можа не дагуляць бягучы сезон за БАТЭ. "Калі будзе добрая прапанова ад саліднага клуба, то будзем яе разглядаць", — цытуе яго словы сайт Goals.by.