АГП: падавалі каля 100 заявак на пікеты, станоўчых адказаў пакуль няма

Каб акцыі былі легальнымі, у органы мясцовых уладаў падаваліся заяўкі, аднак пакуль у АГП прыходзяць толькі адмоўныя адказы.

Вось што распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар партыі Ганна Красуліна:

"Станоўчых адказаў не было пакуль. Ідуць адмоўныя адказы. Большасць ужо атрыманыя. Пры гэтым ніхто не пазначае, што менавіта парушана, напрыклад, "200 метраў ад школы ці выхаду з метро". Ніякага тлумачэння канкрэтнага няма. Напісана толькі, што "месца не адпавядае". Прычым, гэтыя месцы мы бралі толькі тыя, якія і даваліся ў якасці месцаў правядзення дазволеных акцый. Зразумела, што гэта адпіскі, зразумела, што гэта парушэнне".

Папярэдні раз АГП масава падавала заяўкі на пікеты ў траўні. Тады на 115 заявак былі атрыманыя 115 адмоваў.

Фота — bymedia.net