Аграсядзіба Юліі Бука “Родны кут” прызнаная лепшай у краіне

Гаспадыня аграсядзібы “Родны кут” Юлія Бука з Валодзькава, што на Глыбоччыне, 15 красавіка ў Мінску атрымала дыплом пераможцы  рэспубліканскага конкурсу на найлепшую сядзібу.
 
Ёй, акрамя дыплома, былі ўручаны статуэтка пеўніка і аблігацыі “Белаграпрамбанка” на суму 3 мільёны беларускіх рублёў. Узнагароджанне адбывалася падчас ІІ Міжнароднай канферэнцыі “Аграэкатурызм — стан і перспектывы развіцця”, што праходзіла ў гэты дзень ў Мінску.
 
Юлія Бука лічыць, што яе выбралі па вельмі звычайных крытэрыям: у ейнай сядзібе ўсё проста, танна, тут у справу ўкладваюць усю душу. Шмат каму спадабалася, што для беларускамоўных гаспадыня робіць зніжкі ў 20%.