Акадэмія мастацтваў абвяргае звесткі пра нецэнзурны надпіс на даху
Кіраўніцтва навучальнай установы заяўляе, што надпісу на даху няма, а здымак з космасу не адпавядае рэальнаму часу.
Нагадаем, што некалькі дзён таму вялікі розгалас выклікаў здымак, зроблены з дапамогай вядомага сэрвісу Google Maps. На даху аднаго з будынкаў на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава было відаць славутае "слова з трох літараў".
Кіраўніцтва Акадэміі мастацтваў было вельмі здзіўленае гэтай інфармацыяй. Яно нават правяло праверку, піша сайт nn.by. Нейэнзурнага надпісу праверка не знайшла.
Праверыць, ці сапраўды надпісу няма, удасца толькі пасля абнаўлення мапы Мінска.