Акадэмія навук: да 2015 года большасць лекаў могуць быць айчыннымі
Гэта прадугледжана канцэпцыяй развіцця фармацэўтычнай і біятэхналагічнай прамысловасці на 2011-2015 гады.
14 лютага выкананне канцэпцыі абмяркоўвалася на паседжанні ўраду. Аб гэтым паведаміў старшыня прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Анатоль Русецкі:
"Да 2015 года мы ў стане мець большую частку айчынных прэпаратаў. Хоць існуюць пэўныя праблемы. У цэлым па арганізацыі імпартазамяшчэння".
Паводле яго слоў, недастаткова проста засвоіць імпартазамяшчальную прадукцыю, важна яшчэ "выйграць конкурс, каб купілі гэтую прадукцыю".