Ахвяраў выбуху на нафтазаводзе ў Венесуэле ужо больш за 40
У нядзелю памерлі два пацыенты, якія паступілі ў лякарню з моцнымі апёкамі.
Стан яшчэ сямі пацярпелых стабільны, паведамляе vesti.ru.
Нагадаем, што выбух на буйным нафтаперапрацоўчым заводзе "Амуай" у Венесуэле адбыўся ў ноч з пятніцы на суботу. Выбуховая хваля пашкодзіла 209 жылых будынкаў, у тым ліку сямейную казарму Нацыянальнай гвардыі. Сярод загінулых — 18 нацыянальных гвардзейцаў. А большасць грамадзянскіх ахвяраў — гэта сваякі гвардзейцаў, якія жылі ў казарме.
Пагасіць агонь пакуль не ўдалося. У суботу прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес абвясціў трохдзённую агульнанацыянальнауюя жалобу.
Фота — ctv.by