Ахвяры тэракту, якія сталі інвалідамі, атрымаюць да 400 базавых велічынь
Вызначаны памеры матэрыяльнай дапамогі пацярпелым ад тэракту 11 красавіка на станцыі метро "Кастрычніцкая".
Сем'ям загінулых выплацяць па 1000 базавых велічынь (адна базавая — Br35 тыс.). Пацярпелым, якія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, выплацяць па 100 базавых велічынь, менш цяжкія цялесныя пашкоджанні — 50 базавых велічынь, лёгкія цялесныя пашкоджанні — 20 базавых велічынь.
Пры ўстанаўленні інваліднасці з прычыны атрыманых у выніку выбуху цялесных пашкоджанняў памер выплачанай матэрыяльнай дапамогі будзе пераглядацца з улікам раней зробленых выплат: да 400 базавых велічынь інвалідам 1-й і 2-й груп і 200 базавых велічынь — інвалідам 3-й групы, перадае БЕЛТА.