Эксперт: Акругленне коштаў да 50 рублёў не прывядзе да ўсплёску інфляцыі

Гэтак ён пракаментаваў інфармацыю, абнародаваную старшынёй праўлення Нацбанку Надзеяй Ермаковай падчас прамой лініі ў "Народнай газеце". Нагадаем, Ермакова таксама паведаміла, што на працягу паўтара года Нацбанк паступова выведзе з абарачэння 10- і 20-рублёвыя купюры.

Як адзначыў аналітык у каментары агенцтву БелаПАН, звычайна кошты змяняюцца па матэматычных правілах акруглення. Калі кошт 25 рублёў і вышэй, то яна будзе акругляцца ўверх да 50 рублёў, а калі ніжэй — зменіцца ў бок зніжэння. Але ў цэлым акругленне не паўплывае істотна на рост коштаў, мяркуе эканаміст.

Па словах Іосуба, гэтыя меры — прамежкавыя рашэнні на шляху да дэнамінацыі. Эксперт нагадаў, што пытанне пра дэнамінацыю Нацбанк можа разгледзець ужо ў наступным годзе.

Фота — dom-monet.ru