Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшла ў Варшаве (фота)
Мерапрыемства ў выглядзе пікета адбылося 4 жніўня каля помніка Мікалаю Каперніку ў польскай сталіцы.
4 жніўня, у гадавіну затрымання Алеся Бяляцкага, ва ўсім свеце адзначацца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Акрамя Варшавы акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў у гэты дзень прайшлі ў Лейпцыгу, Цюрыху, Кіеве, Мурманску, Ерэване і Маскве. Арганізатарам польскай акцыі выступіла "Еўрапейская Беларусь".
Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 года. Яго прызналі вінаватым у нявыплаце падаткаў.
Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча.

