Актывіст апазіцыі паскардзіўся на суддзю ў Мінюст і Генпракуратуру
Актывіст БХД Канстанцін Жукоўскі сёння накіраваў скаргу на суддзю Цэнтральнага раёна Гомеля Марыну Дамненку ў Мінюст і Генпракуратуру.
31 студзеня суддзя Дамненка выпісала Жукоўскаму штраф на суму 175 тыс. рублёў за размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў падчас прэзідэнцкай кампаніі ў "недазволеным" месцы (арт. 9.10 КоАП). Рашэнне суда выносілася на падставе пратакола міліцыі, які быў складзены, у сваю чаргу, паводле аператыўных здымак супрацоўнікаў КДБ.
Актывіст мяркуе, што доказы ягонай віны сабраныя з парушэннем закону і таму такімі не з'яўляюцца. Да скаргі прыкладзеныя копіі матэрыялаў справы. Жукоўскі просіць міністэрства і Генпракуратуру прыцягнуць суддзю да адказнасці, паведамляе БелаПАН.