Актывіст з Баранавічаў просіць генпракурора разабрацца з Лукашэнкам

Інфармацыя пра гэта была агучана беларускім лідарам на прэс-канферэнцыі з расійскімі журналістамі ў кастрычніку 2011 года.

Па словах Віктара Цяпіна, Аляксандр Лукашэнка паведаміў прэсе, што выбары ў краіне ён праводзіў не па законах Рэспублікі Беларусь, а па паняццях Еўрапейскага Саюза. Што подпісы, якія за яго аддалі людзі, ён нібыта падараваў апазіцыянерам, каб іх зарэгістравалі.

Баранавіцкі актывіст лічыць гэта ўмяшаннем у выбарчы працэс і маніпуляцыяй галасамі выбаршчыкаў. У заяве на імя Генеральнага пракурора Віктар Цяпін просіць правесці праверку тых фактаў, якія агучыў Лукашэнка, і даць ім ацэнку у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, паведамляе spring96.org