Актывістак БХД аштрафавалі за несанкцыяваны пікет (відэа)
Суд Савецкага раёна прысудзіў Галіне Каржанеўскай і Іне Лойцы па 300 тысяч рублёў штрафу кожнай.
Як паведамляе БелаПАН, суд прызнаў іх вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыяваным пікеце па зборы подпісаў у падтрымку палітвязняў.
Яшчэ 8 жніўня на актывістак аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя склалі пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Нагодай стала тое, што афіцыйна пікеты праводзіліся для збору подпісаў за прэтэндэнтку ў кандыдаты ў дэпутаты Марыну Хоміч. Аднак на гэтых пікетах збіралі і подпісы ў абарону палітвязняў.
Фота — bymedia.net