Актывістаў АГП вызваляюць без складання пратаколу

Нагадаем, сёння каля другой гадзіны дня на Кастрычніцкай плошчы Мінска былі затрыманыя моладзевыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алег Корбан, Аляксандр Сцепаненка, Дзмітры Бойка, Алег Кіроль, Дзмітры Сільчанка, Міхаіл Мікуліч, Захар Міхалкін. Іх даставілі ў РАЎС Цэнтральнага раёна, адкуль пасля 17.00 пачалі адпускаць без складання пратаколу, паведамляе сайт АГП.