Актывістка БХД правяла шматгадзінную дыскусію ў КДБ

Допыт доўжыўся каля шасці гадзін, і амаль палову гэтага часу заняла дыскусія аб тым, ці дзейнічала Таісія "ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Следчы настойваў на гэтым і збіраўся вынесці за дадзенае парушэнне папярэджанне.

"Я яму даводзіла, што мы дзейнічалі ў рамках аргкамітэта па стварэнні партыі і не парушалі заканадаўства. Ён даводзіў, што мы дзейнічалі менавіта як партыя. У выніку папярэджання так і не вынес", — распавяла Кабанчук Радыё "Свабода".