Актывісты зладзілі прыборку ля помнікаў касінерам у Мілавідах
Баранавіцкія грамадскія актывісты выйшлі на талаку 13 красавіка.
Помнікі паўстанцам 1963 года мелі патрэбу ў добраўпарадкаванні: раней тут адбылася аўтамабільная аварыя, а на цягам зімы актыўна вяліся лесанарыхтоўкі, таму навакольная тэрыторыя была вельмі забруджанай.
“Мы засыпалі яму і параўнялі пляцоўку ля каменя-валуна з мемарыяльнай плітой у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага і Аляксандра Лянкевіча. Затым прыбралі тэрыторыю ад рознага смецця і спадзяемся яшчэ пасадзіць кветкі, як толькі прагрэецца мілавідская зямля”, — адзначыў праваабаронца Сяргей Гоўша.
Мясцовы сельсавет, куды актывісты пісьмова звярталіся з прапановай разам добраўпарадкаваць тэрыторыю мемарыяла, пакуль маўчыць.