"Аль-Джазіра" атрымала запіс забойстваў у Тулузе
У французскае бюро тэлеканала "Аль-Джазіра" невядомыя даслалі флэшку з запісамі забойстваў у габрэйскай школе Тулузы.
На відэа відаць страляніну ў Тулузе, якая суправаджаецца ісламскімі вайсковымі песнямі. Супрацоўнікі канала, не публікуючы запіс, перадалі ліст у паліцыю, перадае РБК. Цяпер высвятляецца, хто мог яго адправіць. Не выключана, што адаслаць мог і сам тэрарыст, пакуль хаваўся ў адным з дамоў у Тулузе.
Нагадаем, што Махамеда Мера, абвінавачанага ў сямі забойствах, застрэлілі ў мінулы чацвер падчас спецаперацыі ў жылым квартале Тулузы. Злачынец — француз алжырскага паходжання — называў сябе ісламскім маджахедам і чальцом тэрарыстычнай сеткі "Аль-Каеда".