Алесь Міхалевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў варшаўскім аэрапорце
У яго забралі пашпарт і зараз высвятляюць, што рабіць з затрыманым беларускім палітыкам далей.
Нагадаем, што Міхалевіча сёння ўдзень затрымалі у аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна перад рэйсам у Лондан. Яго імя знаходзілася ў спісе асобаў, якіх шукае польская пракуратура. Як расказаў палітык Еўрарадыё, у аэрапорт да яго прыехаў намеснік міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага Кшыштаф Станоўскі.
Міхалевіч: “Спрабуюць вырашыць гэтую праблему, бо я сапраўды ў спісе тых, каго павінны затрымаць і арыштаваць. Паглядзім, чым гэта скончыцца. Пакуль што гэта яшчэ не вядома. Цяпер рашэнне залежыць ад Генеральнай пракуратуры, ці прымуць яны рашэнне выпусціць мяне спакойна. Калі яны яшчэ на працы, калі яго знойдуць, то будуць разглядаць сёння. Перспектыва — у найлепшым выпадку застацца ў аэрапорце, а так мяне павінны ў следчы ізалятар змясціць".