Алесю Бяляцкаму прапануюць прагаласаваць на выбарах у Мінску (фота)

Бяляцкаму прапануюць 23 верасня прыйсці і прагаласаваць на ўчастак № 687 па вуліцы Сурганава, 6 у сталіцы. Пра гэта ў Facebook напісала праваабаронца Таццяна Равяка.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў бабруйскай выпраўленчай калоніі № 2. Ён быў арыштаваны ў жніўні 2011 года. Яго асудзілі на 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за “утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры”. Маюцца на ўвазе сродкі, атрыманыя на праваабарончую дзейнасць. Вызвалення праваабаронцы патрабуюць беларускія і міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краінаў. Сёлета Бяляцкага вылучылі на Нобелеўскую прэмію міра. 25 верасня яму споўніцца 50 гадоў.

Працягваецца акцыя “Павіншуй Бяляцкага з днём народзінаў!”


Фота — bymedia.net і з Facebook