Алімпійская зборная Беларусі выйграла з лікам 10:1
Заключны таварыскі спарынг беларусы праводзілі з камандай “Бэдварт Юнайтэд” з 7-га англійскага дывізіёна.
Англічане на 10 беларускіх галоў змаглі адказаць толькі адным. Сустрэча завяршылася з лікам 10:1. Наша алімпійская зборная стартуе ў турніры 25 ліпеня, за дзень да адкрыцця гульняў.