Алумона дыскваліфікаваны на тры матчы за непрыстойны жэст на адрас гледачоў

Чальцы камітэта пакаралі трохматчавай дыскваліфікацыяй нападніка клуба "Гомель" Аляксандра Алумону. На матчы 31-га тура чэмпіянату Беларусі паміж "Дынама" і "Гомелем" футбаліст паказаў гледачам непрыстойны жэст. 

Такое ж пакаранне атрымаў футбаліст "Смаргоні" Ягор Сямёнаў, паведамляе goals.by. У матчы 29-га тура паміж камандамі "Смаргонь" і СКВІЧ гулец наўмысна штурхнуў суддзю пасля прыпынення гульні.

А вось футбаліст гомельскага клуба ДСК Павел Зубцоўскі атрымаў дыскваліфікацыю толькі на два матчы. Праўда, яму яшчэ давядзецца заплаціць 100 тысяч рублёў (1 базавую велічыню) за нецэнзурную лаянку на адрас суддзі. Інцыдэнт адбыўся падчас матчу 29-га тура паміж камандамі ДСК і "Слуцк".

Фота — goals.by