Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па рэканструкцыі стадыёна "Дынама"
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, стадыён “Дынама” пачаў будавацца яшчэ ў 1934 годзе, сённяшні выгляд набыў пасля вайны — у 1947-1954-х гадах, зазнаў рэканструкцыю ў 1978-80-х гадах, напярэдадні маскоўскай Алімпіяды. Меркавалася, што рэканструкцыя "Дынама" коштам у 150 мільёнаў еўра расцягнецца на 2 гады.
На нядаўняй нарадзе, прысвечанай вынікам выступлення беларускіх алімпійцаў у Лондане, кіраўнік дзяржавы выказаўся пра стан мінскага стадыёна "Дынама". Паводле яго словаў, "бярозкі растуць... там, дзе людзі павінны сядзець".
Венгерскія банкі праінвестуюць рэканструкцыю мінскага “Дынама” (фота)
Лукашэнка: на стадыёне "Дынама" ўжо растуць бярозкі
Лукашэнка: На Іспанію сабраў 40 тысяч чалавек, а футбалісты абкакаліся
Трыбуны стадыёна “Дынама” — больш не помнік архітэктуры
Фота — bymedia.net