Аляксандр Лукашэнка прыехаў галасаваць разам з малодшым сынам

На парламенцкіх выбарах тут размяшчаецца 476-ы выбарчы ўчастак Старавіленскай выбарчай акругі №105.

Як нагадвае interfax.by, па гэтай акрузе балатуюцца тры кандыдаты. Гэта цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі ды работнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў сталіцы. Раней па гэтай выбарчай акрузе балатаваліся таксама старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сябра Партыі БНФ Яўгеній Рыбакоў.

Як заявіў напярэдадні Аляксандр Лукашэнка, ён канчаткова вызначыцца са сваім кандыдатам падчас галасавання ў нядзелю.

Фота з архіву