Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ствараецца новае войска
Упор у ім будзе зроблены на войскі тэрытарыяльнай абароны.
Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Беларусі, калі ўручаў генеральскія пагоны кіраўнікам абласцей і Мінску, перадае БЕЛТА. Нагадаем, што званні генерал-маёраў яны атрымалі ўчора.
Па словах Лукашэнкі, новае войска будзе налічваць 120 тысяч чалавек.
таксама беларускі кіраўнік заявіў, што на войска грошай шкадаваць не трэба. Па яго словах, цяперашняе вучэнне — камандна-штабное і яно не патрабуе вялікіх выдаткаў. Але калі спатрэбіцца, кажа Лукашэнка, дзяржава будзе выдаткоўваць і вялізныя грошы.