Аляксандр Паўлаў не згуляе супраць “Штурма”

29 ліпеня ў матчы супраць "Віцебска" ён атрымаў траўму. Сёння Паўлаў накіраваўся ў нямецкі Штутгарт, дзе ў медцэнтры Томаса Фроліха яму ўдакладнілі дыягназ — частковы разрыў прыводзячай мышцы правага сцягна, інфармуе сайт БАТЭ. Цягам двух тыдняў 26-гадовы паўабаронца прабудзе ў Нямеччыне, пасля чаго вернецца дадому. Па папярэдніх прагнозах, на аднаўленне яму спатрэбіцца ад 4 да 6 тыдняў.