Аляксандр Радзькоў: Наш Прэзідэнт ніколі не быў супраць апазіцыі

"Наш Прэзідэнт ніколі не быў супраць апазіцыі, — канстатаваў БЕЛТА Аляксандр Радзькоў. — Апазіцыя ёсць у любой цывілізаванай дзяржаве. І яна ў нас заўсёды была, але рэч не ў апазіцыі, а ў канкрэтных людзях, што выходзяць з заявамі, якія выразна пацвярджаюць, што яны і ёсць "пятая калона".

Па яго словах, гэта тыя людзі, якія выступаюць супраць свайго народа. "Як можна ў дні трагедыі выступаць за санкцыі супраць людзей, якія цяпер у горы? — здзіўляецца Радзькоў. — Я тут абсалютна згодны з Прэзідэнтам, што гэта сапраўды "пятая калона", тыя, якія заўсёды выступалі супраць свайго народа".