Амбасадар Сурыкаў: "Газпраму" прапаноўвалі купіць рэшту "Белтрансгаза"
Расійскі бок разглядае магчымасць набывання беларускай дзярждолі ў 50% акцый у ААТ "Белтрансгаз".
Пра гэта 27 красавіка заявіў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
Адносна набывання расійскім бокам дзярждолі "Белтрансгаза" амбасадар заявіў: "Сітуацыя абмяркоўвалася, яе прызналі актуальнай". Аднак, на ягоную думку, здзелка не адбудзецца бліжэйшым часам. "Я не думаю, што здзелка на выхадзе, — адзначыў Сурыкаў. — У нашых прадпрыемстваў ёсць фінансавыя планы, гэтая сітуацыя новая для "Газпрама".
Расійскі дыпламат падкрэсліў: "Актуальнасць прызналі, а дзеянні напрацоўваюцца", — перадае ІА REGNUM.