Амбасадар Украіны ўбачыў двайныя стандарты ў стаўленні Захаду да Беларусі
Па словах Віктара Ціханава, Захад ужывае двайныя стандарты не толькі ў дачыненні да Беларусі, але і да Украіны.
Пра гэта амбасадар Украіны ў Мінску заявіў у інтэрв'ю interfax.by. Ціханаў лічыць, што палітычныя працэсы ў Беларусі — гэта ўнутраныя справы ўрада і кіраўніка краіны.
Украінскі амбасадар не стаў казаць пра тое, ці падзяляюць у Кіеве крытычныя заявы з боку Еўрасаюза на адрас Мінску ў сферы захавання прынцыпаў дэмакратыі, правоў чалавека.