Амерыканскі эксперт прагназуе чарговы крызіс у сусветнай эканоміцы
53-гадовы Нурыэль Рубіні вядомы тым, што прадказаў сусветны фінансавы крызіс 2008 года.
Цяпер жа ён лічыць апошнія макрапаказчыкі з Кітаю і ЗША, а таксама даўгавыя праблемы Еўрасаюза пацверджаннем рэалізацыі сцэнару "ідэальнага шторму", які адбудзецца ў сусветнай эканоміцы ў 2013 годзе.
Яшчэ ў траўні Рубіні назваў элементы, якія выклічуць чарговы крызіс у наступным годзе. Цяпер жа эксперт заявіў, што яго "сцэнар разгортваецца". Ён мяркуе, што вядучыя цэнтрабанкі свету ўжо не маюць рэсурсаў, каб стымуляваць развіццё эканомікі, як яны гэта рабілі чатыры гады таму, паведамляе УНІАН.
Фота — АР