Амерыканскіх праваўладальнікаў непакояць беларускія “піраты”
Беларусь застаецца ў спісе парушальнікаў інтэлектуальных правоў праваўладальнікаў ЗША.
Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы Офісу гандлёвага прадстаўніка ЗША, апублікаваным 30 красавіка, паведамляе charter97.org
Special 301 Report — штогадовая справаздача аб дастатковасці і эфектыўнасці амерыканскіх гандлёвых партнёраў у галіне аховы і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці. Усяго ў Спіс прыярытэтнага назірання ўваходзяць 13 краін: Алжыр, Аргентына, Канада, Чылі, Кітай, Індыя, Інданэзія, Пакістан, Расія, Тайланд, Україна і Венесуэла. Яшчэ 27 краін уключаныя ў Спіс назірання, бо сітуацыя там таксама заслугоўвае ўвагі і праблему “пірацтва” трэба вырашаць на двухбаковай аснове. У гэты спіс і трапіла Беларусь.
У справаздачы адзначаецца, што ў 2011 годзе ў Беларусі адбылося некаторае паляпшэнне ў сітуацыі з правамі інтэлектуальнай уласнасці. Але ж пірацтва і падробкі па-ранейшаму шырока распаўсюджаныя ў нашай краіне. Злучаныя Штаты заклікаюць Беларусь зрабіць захады для выканання закона аб аўтарскім праве і сумежных правах. ЗША будуць сачыць за прагрэсам краіны ў гэтай сферы.