Амерыканскія сенатары заклікаюць МВФ не даваць крэдыт Мінску
Шэсць сенатараў напісалі калектыўны ліст на імя Цімаці Гейтнэра, кіраўніка амерыканскага прадстаўніцтва ў МВФ.
Гэта Джозэф Лібэрман, Рычард Дурбін, Бэнжамін Кардын, Марк Кірк, Джон Макейн і Джын Шагін. Паводле інфармацыі Радыё "Свабода", яны заклікаюць Гейтнэра галасаваць супраць вылучэння крэдыту Беларусі. Сенатары лічаць, што даць цяпер крэдыт Беларусі супярэчыла б інтарэсам ЗША і Еўрасаюзу.
Яны падкрэсліваюць, што цягам апошніх месяцаў ЗША і Еўрасаюз супольна рэагуюць на падзеі ў Беларусі. Яны лічаць, што такое супрацоўніцтва цяпер павінна быць пашыранае і на поле МВФ.
Сенатары заклікаюць Гэйтнэра да публічнай заявы, што ЗША не будуць падтрымліваць ніякую далейшую дапамогу МВФ Беларусі без вартых даверу палітычных і эканамічных рэформаў. Сярод іх называюцца неадкладнае і безумоўнае вызваленне палітвязняў.