Анатоль Капскі: Пабудаваць новы стадыён БАТЭ сёлета будзе складана
Старшыня праўлення ФК БАТЭ ў інтэрв'ю газеце "Прессбол" распавёў пра тое, як ідзе будаўніцтва.
Паводле яго слоў, працы пайшлі больш актыўна, выдзеленыя неабходныя сродкі. Аднак існуе нямала праблемаў, найперш — гэта ўзгадненні, экспертызы і праектаванне.
Таму Капскі вельмі хацеў бы, каб новы стадыён адкрыўся ў 2013 годзе і "каб для гэтага была еўракубкавая нагода".
Нагадаем, у лютым сёлета намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Шчацько заявіў, што БАТЭ займее новы стадыён да канца года.
Хатняя арэна футбольнага клуба будуецца па праекце адной са славенскіх кампаній. Стадыён будзе знаходзіцца на ўездзе ў горад, яго трыбуны змесцяць 13400 гледачоў.
Фота — pressball.by