Анатоль Тозік — пра кошт беларускіх віз: Будзем зніжаць!

Пра гэта сёння ў Наваполацку на пасяджэнні міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, перадае БЕЛТА.

"Неабходна паламаць стэрэатыпы. Гэта нам патрэбныя замежныя турысты", — сказаў ён. Бліжэйшым часам пройдзе нарада з удзелам кіраўнікоў МЗС, Мінфіна, Памежкамітэту, КДБ, Мінспорту, дзе будзе абмяркоўвацца пытанне зніжэння кошту ўязных віз для турыстаў у Беларусь. "Будзем зніжаць!" — заявіў Тозік.