Андэрс Брэйвік заявіў у судзе, што здзейсніў бы тэракты зноў

Трансляцыя яго прамовы была забароненая.

Між іншым, у судзе Осла Андэрс Брэйвік заявіў, што паўтарыў бы свой учынак, калі б атрымаў такую магчымасць. Паводле яго слоў, ён на баку "дабра, а не зла". Брэйвік сцвярджае, што ён спрабаваў абараніць еўрапейцаў і нарвежцаў ды перадухіліць грамадзянскую вайну, выкліканую "экспансіяй" мігрантаў.

Ён назваў Нарвегію "турмой" і запатрабаваў, каб суд яго апраўдаў.

Фота — vg.no