Андрэй Арамнаў не паедзе на чэмпіянат свету, бо захварэў на бранхіт
Алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 і рэкардсмен свету па цяжкой атлетыцы не выступіць на першынстве свету ў Парыжы.
На гэтых спаборніцтвах, якія пройдуць з 5 па 13 лістапада, будуць разыгрывацца пуцёўкі на Алімпіяду-2012. Як паведаміў БЕЛТА асабісты трэнер спартсмена Міхаіл Саладар, Андрэй вымушаны прапусціць чэмпіянат, бо нядаўна перанёс бранхіт.
Беларускаму асілку ў працэсе лекавання давялося прымаць антыбіётыкі, а яны падаўляюць імунную сістэму. Натуральна, гэта адбілася на форме спартсмена. Таму вырашана, што Андрэй Арамнаў прапусціць чэмпіянат свету і будзе паступова аднаўляцца.