Андрэйчанка хоча аднавіць на тэлебачанні "Парламенцкую гадзіну"
Таксама нязменны спікер Палаты прадстаўнікоў лічыць, што ў Беларусі прыйшоў час ствараць моладзевы парламент.
"Важна дапамагчы маладому пакаленню знайсці сябе, рэалізаваць свае сілы ў грамадска-палітычнай дзейнасці”, ― цытуе Уладзіміра Андрэйчанку
інфармагенцтва БелТА.
Разважаючы пра адкрытасць парламента, спікер Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што трэба шырэй выкарыстоўваць магчымасці Інтэрнэта: "Менавіта ў гэты сегмент інфармацыйнай прасторы цяпер усё больш перасоўваецца цэнтр грамадскіх дыскусій па самых розных пытаннях".