Андрэю Пачобуту дазволілі спатканне з жонкай

Аксана Пачобут пойдзе на сустрэчу заўтра раніцай. Нагадаем, што журналіст польскай “Газеты Выборчай” і сябра Рады Саюза палякаў Беларусі Андрэй Пачобут быў затрыманы ў Гродна на мінулым тыдні. Яму прад’явілі абвінавачанні ў абразе прэзідэнта Беларусі. Год таму гродзенскі суд ужо прызнаваў Андрэя Пачобута вінаватым па гэтым артыкуле. Тады журналіст атрымаў тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.