"Антывалютную" пастанову адменяць па просьбе прадпрымальнікаў?
Праблемы валютнага рынку абмяркоўваліся сёння на кансультатыўна-каардынацыйнай нарадзе дзелавых супольнасцяў пры Савеце па развіццю прадпрымальніцтва.
Вынікам абмеркавання стаў праект звароту да ўраду, у якім прадпрымальнікі выказалі свае прапановы па нармалізацыі валютнага рынку.
Перш за ўсё, прапануецца адмяніць пастанову Саўміна і Нацбанка № 240/5 "Аб разліках па імпарце некаторых тавараў", увядзенне якога літаральна патрэсла рынак.
Іншы захад — забараніць закупкі тавараў некрытычнага імпарту для ўсіх органаў дзяржкіравання і суб'ектаў гаспадарання з доляй дзяржуласнасці больш за 50%.
Ну а прыватнікам прапануецца самім абмежаваць свае "імпартныя запыты", кіруючыся "грамадзянскай пазіцыяй". Гэта прадугледжвае "не толькі клопат аб прыбытку, але і ўлік інтарэсаў краіны, усіх яе грамадзян", — гаворыцца ў звароце.