Аператар сотавай сувязі “Вэлком” павялічыў кошты на паслугі
Ад сённяшняга дня яны павышаныя на 15%.
Тарыфы на выклікі і дадатковыя паслугі будуць акругленыя згодна з правіламі арыфметычнага акруглення. А тарыфы на разавыя ўзносы i адмысловыя паслугі аператар вырашыў акругляць да 50 рублёў.
Памеры штомесячных плацяжоў па за абсталяванне застануцца нязменнымі. Апошні раз "Вэлком" паднімаў кошты на паслугі 16 кастрычніка. Тады кошты ўзняліся на 7%.