Арамнаў: З-за недахопу фінансавання патрыятызм некуды знік
Менавіта так вядомы штангіст пракаментаваў словы міністра спорту пра недастатковую ідэалагічную падрыхтоўку спартоўцаў.
У інтэрв'ю сайту goals.by Андрэй Арамнаў заявіў, што патрыятызм у спорце адыгрываў бы яшчэ большую ролю, калі б грошай плацілі больш. Калі хочацца есці, складана быць патрыётам, адзначае алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы.
"Да Алімпіяды ў Пекіне я, напэўна, быў адзіным у Беларусі патрыётам-спартоўцам. Цяпер з-за недахопу фінансавання пачуццё патрыятызму кудысьці знікла", — канстатуе спартовец. Па словах Арамнава, "у Міністэрстве спорту і турызму вельмі мала прафесійных спартоўцаў, там больш турыстаў. А ў іх яшчэ менш патрыятызму, чым у спартоўцаў".