Арандатарцы разгромленага бара ў Брэсце пагражае 2 гады турмы (фота)
Міліцыя пачала крымінальную справу па факце варварскага разбурэння "Паб-хаўса".
Як піша газета "Вечерний Брест", праваахоўныя органы ўгледзелі ў дзеяннях былога арандатара Алены Кулаў злачынства. Яе вінавацяць у наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці, якое пацягнула шкоду ў значным памеры. Калі віна будзе даказаная, бізнэс-вумэн пагражае штраф ці да двух гадоў абмежавання волі.
Нагадаем, што на пачатку чэрвеня за два дні бар быў цалкам прыведзены ў непрыдатнасць. Гэты будынак ад 2005 года не маглі падзяліць дзве фірмы. Урэшце згодна з рашэннем суда ўласнік павінен быў змяніцца канчаткова. Ранейшы ўладальнік вырашыў адпомсціць, і літаральна за два дні разграміў бар.

