Арэнда прыватных кватэраў прынесла мінскаму бюджэту амаль 900 тысяч долараў

Ад арэнды прыватных кватэр сталічны бюджэт атрымаў у 2011 годзе 2,6 млрд рублёў падаткаў. Аб'ём добраахвотных паступленняў падаходнага падатку павялічыўся на 147,6 млн рублёў, або на 6,1%, паведамляе газета "Звязда".

Акрамя таго, з пачатку года падатковыя інспекцыі Мінска выявілі 145 уласнікаў кватэраў, якія здавалі свае памяшканні ў арэнду , але падаткаў не плацілі. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў "ухілісты" заплацілі 29,9 мільёнаў рублёў падаткў і штрафаў.