Арганізатары партыі БХД паскардзяцца ў Камітэт па правах чалавека ААН

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, перадае БелаПАН.

Вярхоўны суд Беларусі адмовіўся прыняць да разгляду скаргу аргкамітэта БХД супраць Мінюста за нерэгістрацыю партыі. Па словах Рымашэўскага, наглядную скаргу партыя падасць на імя старшыні Вярхоўнага суда, але загадзя прадбачыць негатыўны для сябе вынік.

Нагадаем, што першая спроба рэгістрацыі БХД была зробленая ў 2009 годзе, яшчэ дзве — у 2010-м, чацвёртая — у 2011-м.

Фота — svaboda.org