Арганізатары "плюшавага дэсанту": Эрыксан нічога не ведаў пра акцыю

Таксама ён не меў ніякіх кантактаў з арганізатарамі гэтай акцыі — прадстаўнікамі Studio Total. Пра гэта БелаПАН заявіў заснавальнік шведскай піяр-кампаніі Studio Total Пэр Кромвел.

Інфармацыю ў СМІ пра тое, што ў СМС-паведамленнях шведаў было згадана імя Стэфан, Кромвел растлумачыў наступным чынам: "Стэфан — гэта фатограф, які не меў абсалютна ніякага дачынення да акцыі і не рабіў ніякіх здымкаў".

Кромвел, чыё сапраўднае прозвішча Эрыксан, таксама заўважыў, што не знаходзіцца ў сваяцкіх сувязях са Стэфанам Эрыксанам. "Эрыксан — мабыць, самае распаўсюджанае прозвішча ў Швецыі. У нас іх тысячы. Наколькі мне вядома, мы са шведскім амбасадарам у Беларусі не сваякі", — паведаміў заснавальнік Studio Total.

Нагадаем, Стэфан Эрыксан пакінуў Беларусь згодна з патрабаваннем беларускіх уладаў, якія не прадоўжылі яму дазвол на працу ў Беларусі.

Фота — newsdesk.com