Археалагічны музей "Бярэсце" адзначае сваё 30-годдзе (фота)

Падчас шоу-рэканструкцыі "Адзін дзень з жыцця князя" брэстаўчане пабачылі сярэднявечныя танцы і баі на халоднай зброі. Апроч гэтага прысутныя змаглі наведаць і Берасцейскі кірмаш. Тут праходзілі майстар-класы традыцыйных рамёстваў і выстава-продаж вырабаў майстроў.

"Значнасць нашага музею не вызначаецца гадамі, — распавядае старэйшы навуковы супрацоўнік Вольга Мярчук. — Ён унікальны не толькі ва Усходняй Еўропе, але і ў Заходняй. Тут захаваліся збудаванні XIII стагоддзя старажытнага горада Бярэсце. Але з кожным годам наш музей квітнее, дзякуючы пільнаму кіраўніцтву. Ён прымае штогод вялікую колькасць наведнікаў, ладзіць прэзентацыі, выставы. Таму можна сказаць, што з кожным годам роля музея ў жыцці Брэста павялічваецца і больш значнай становіцца".